Кінапрадукцыя - 2014

Ірына Волах - Голубой вальс, 15 хв. (2014)

Яўген Парфенавіч Старавойтаў – першы чалавек у Беларусі, які робіць камінг-аўт і гаворыць пра свой гомасэксуалізм. Ён – вэтэран Другой сусьветнай вайны, жыве ў маленькім горадзе. Найбольшае каханьне яго жыцьця – сябар юнацтва, які памёр у 26 год. Яўген напісаў паэму ў яго памяць.

Алег Дашкевіч - “Ад званка да званка”, 14,17 хв. (2014)

Натальля Пінчук жыве ад званка да званка, чакаючы мужа з турмы. Вядомы беларускі апазыцыянэр Алесь Бяляцкі дапамагаў рэпрэсаваным у Беларусі і атрымаў чатыры з паловай гады турмы, адкуль быў вызвалены 21 чэрвеня 2014 г.