Майстроўня Кінадакумэнталістыкi


У рамках праекту:

„Клясыка і авангард: польская кінадакумэнталістыка”

МЕСЦА: Kaptaruny Art Village
ТЭРМІН: 24.08.2019 – 28.08.2019

IV Кінамайстроўня арганізаваная для беларускіх кінасупольнасьцяў
Асацыяцыяй маладых творцаў “Да тэатру”/ Stowarzyszenie Młodych Twórców - „Ku Teatrowi” - Poznań (Polska).

З 2011 года Асацыяцыя маладых творцаў “Да тэатру”/Stowarzyszenie Młodych Twórców - „Ku Teatrowi” (Познань, Польшча) арганізуе Кінамайстроўню для беларускіх кінасупольнасьцяў.



...больш

Майстроўню фільмаў


Праграма Майстроўні складаецца з двух частак:

03.10.2017 і 04.10.2017 ― публічныя прэзентацыі № 33 альманаха «pARTisan», прысвечанага польскаму дакументальнаму кіно; а таксама беларускага выдання падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» аўтарства праф. Гражына Кэндзеляўскай

05.10.2017 ― 07.10.2017 ― закрыты варштат выкладчыкаў Польскай вышэйшай кінашколы ў Лодзі ― праф. Гражыны Кэндзеляўскай і Славаміра Кальвінка.

У межах варштата 12 аўтараў(-ак) змогуць прэзентаваць і распрацаваць свае кінапраекты, абмеркаваць і адшукаць магчымасці іх вытворчасці. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

«Асабліва нас цікавяць праекты кароткаметражных дакументальных аўтарскіх фільмаў-расповедаў, працягласцю ад 5 да 15 хвілін, якія можна прэзентаваць як на фестывалях, так і ў інтэрнэце, ― распавядае каардынатарка праекта Іаланта Кільян. ― Мы шукаем прапановы для фільмаў, якія апісвалі б герояў і з’явы з Беларусі, з найбліжэйшага атачэння рэжысёра, калі камера можа здымаць жыццё зблізку або калі рэжысёр здымае важную падзею.»



...больш

Дапаможнік кінадакумэнталіста


„Дапаможнік кінадакумэнталіста” праф. Гражыны Кэндзеляўскай, Выдавецтва Бібліятэкі Вышэйшай Дзяржаўнай школы кіно, тэлевізіі і тэатру імя Леона Шылера. Лодская кінашкола ў 2012 годзе выдала ўнікальны падручнік, першы на польскім рынку дапаможнік для студэнтаў і рэжысэраў-кінадакумэнталістаў. Рыхтуецца яго беларуская вэрсія.

Гражына Кэндзеляўска – сцэнарыстка і рэжысэрка асветніцкіх і дакументальных фільмаў. Выпускніца факультэта графікі акадэміі мастацтваў у Кракаве. Выкладчыца Лодскай кіна-, тэле- і тэатральнай Вышэйшай школы, у 2006 г. атрымала тытул прафесаркі кінамастацтва.

Марыя Змарч-Качановіч, адна з найвыбітнейшых польскіх кінарэжысёрак:

„Кніга Гражыны Кэндзеляўскай пра кінадакументалістыку [...]

...больш

Кінапрадукцыя - 2014


Ірына Волах - Голубой вальс, 15 хв. (2014)

Яўген Парфенавіч Старавойтаў – першы чалавек у Беларусі, які робіць камінг-аўт і гаворыць пра свой гомасэксуалізм. Ён – вэтэран Другой сусьветнай вайны, жыве ў маленькім горадзе. Найбольшае каханьне яго жыцьця – сябар юнацтва, які памёр у 26 год. Яўген напісаў паэму ў яго памяць.



...больш

Віктар Аслюк - "Алмаз", 30 хв. (2013)


У сталінскія і постсталінскія часы зь Беларусі (тады яшчэ БССР) перасялілі мноства людзей. З аднаго боку, сем’і “ворагаў народу” трэба было трымаць як надалей. Зь іншага, дзікія абшары СССР трэба было асвойваць. Такім чынам, сям’ю маленькага беларуса Аляксея Клюні перасялілі на выспу пасярод Ладажскага возера ў Карэліі. Сёньня, праз дзесяцігоддзі, ужо стары Аляксей Клюня застаўся на востраве сам. Адзінокі беларус на расейскай бязьлюднай выспе, на руінах некалі актыўнага жыцьця стварыў сабе мініятуру Рэспублікі Беларусь, у якой ёй адзіны грамадзянін. У сваёй хаце павесіў над ложкам беларускі сьцяг і цяпер сядзіць пад ім. Да люстра прыклеіў партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Аляксей Клюня часта размаўляе сам з сабою або са сваім адзіным сябрам – канём Алмазам. Яны ужо шмат гадоў разам, і Аляксей хоча памерці першы, каб на могілкі яго труну вёз Алмаз...

...больш

_Сэмінары II сэрыя


Сэмінары кароткамэтражных дакумэнтальных фільмаў "15 хвілін: Беларусь!" 30.11 – 3.12.2012, Юзэфаў

Гэта ўжо другая частка польска-беларускіх спатканняў і працы над цыклам з дзесяці кароткамэтражных дакумэнтальных фільмаў. 2 сьнежня 2012 г. у Юзэфаве адбыўся першы публічны паказ найноўшага фільма, створанага ў рамках праекту „15 хвілін: Беларусь!” – "Алмаза" Віктара Аслюка.

...больш

_Сэмінары


Сэмінары па кароткамэтражнай дакумэнталістыцы
21 – 24.10.2011, Замак Іянітаў, Лагаў

„Я рады, што цэлыя чатыры дні буду мець магчымасць абменьвацца досьведам і думкамі зь беларускімі калегамі, кінаідэі якіх заслугоўваюць падтрымкі і рэалізацыі. Доўгія гады мы працуем над тым, каб стварыць з дапамогай камэры вобраз нашай часткі Эўропы, дзе яшчэ ня скончылася барацьба і ня ўсё так, як мы хацелі б. Мне зусім не замінае тое, што гэты вобраз часамі больш складаны для сучаснага сьвету мэдыйнага хаосу. Пакуль ёсьць гледачы, якія хочуць глядзець нашыя фільмы, працаваць варта”. Кшыштаф Капчыньскі, Eureka Media

...больш

_Cцэнар конкурсу


Сцэнарны конкурс і падрыхтоўка беларускімі дакумэнталістамі праектаў кароткаметражных дакументальных фільмаў – чэрвень/верасень 2011г.

...больш