_Праекты

_папярэдні
Алег Дашкевіч -

Алег Дашкевіч – выпускнік Беларускай дзяржаўнай Акадэміі спорту. Працаваў у студыі спартовых праграм , у незалежнай тэлекампаніі "MM-4" журналістам і галоўным рэдактарам.  З 1995 – у  „Internews Network”, у праграме «Мясцовы час», а ў 1997 годзе стварыў там сэрыю відэаэсэяў «Анатомія жарсьці”. Стаў пераможцам конкурсу Фонда Сораса ў Беларусі”Найлепшы тэлерэпартаж”.  У 1998  - удзельнік праекту “Дэмакратычны экспрэс” пад эгідай “Internews Network", BBC і студыі дакумэнтальнага фільма Юрыса Подніекса (Латвія) аб праблемах посткамуністычных грамадстваў у краінах Усходняй Эўропы. З 1999 году – незалежны прадусар і рэжысэр. Зьняў дакумэнтальныя фільмы “Рыцары мары” (1999), "Простыя гісторыі" (2002), "Маналёгі" (2005), "Дзень Волі "(2008, у суаўтарстве) “Журналісты” (2008), “Варганы” (2009). Фільм "Простыя гісторыі" на Нацыянальным кінафэстывалі беларускіх фільмаў у Брэсьце (2003) атрымаў прыз імя ВіктараТурава «За яркі дэбют у кіно». Фільм “Журналісты” на Міжнародным кінафэстывалі ў Амстэрдаме (IDFA ў 2008 г.) увайшоў у дзясятку сацыяльна значных фільмаў - паводле вэрсіі арганізацыі "Amnesty International". У 2010 стаў суарганізатарам Асацыяцыі “БелФільм” зь сядзібай у Вільні і быў абраны яе старшынём.