_Праекты

_папярэдні
Уладзімір Колас - "Навошта гэта трэба?" - без кансультацыі Уладзімір Колас, Анатоль Гуляеў

Уладзімір Мацкевіч скончыў Талінскую мараходку, у якасці радыста на караблі доўгі час вандраваў па свеце, але раптам вярнуўся ў родную вёску і заснаваў фермерскую гаспадарку. Вёска вымірае, Уладзімір не здаецца, змагаецца з мясцовымі кіраўнікамі - карупцыянерамі, карыстаецца беларускай мовай і па святах вывешвае над сваім домам бел-чырвона-белы сцяг...

Уладзімір Колас – рэжысэр дакумэнтальных і мастацкіх фільмаў, грамадскі дзеяч і дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю, з 2003 году - кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі. Скончыў Лінгвістычны ўнівэрсытэт у Менску, пазьней вучыўся на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысэраў савецкай кінематаграфіі "Госкіно", Масква. Сярод іншага - аўтар фільмаў: “Дрэвы на асфальце” (1982), “Хочаце – любіце, хочаце – не” (1986), “Адна Ноч” (1988), “Сны аб Беларусі” (1989), “Францішак Скарына” (1989), “Радзім Гарэцкі” (1990), “Партрэт нга фоне часу” (1994), “Дамова з Гітлерам”(1998), " Галерэя Ады” (2008),  "Крызыс у раі" (2010), і шнш. Атрымаў шэраг ўунагародаў  на міжнародных кінафэстывалях, у тым ліку – прыз “Надзея” за найлепшы кароткамэтражны дэбют у СССР (за фільм «Барвовая трава); Prix – Europa, 2008, прыз на Міжнародным фэстывалі правоў чалавека, Днях дакумэнтаў, Кіеў,  прыз “Залатая багіня” на Фэстывалі тэлепраграм і тэлефільмаў “Залаты тамбурын” у Ханты-Мансійску, Расія, і Grand Prix na VIII Міжнародным фэстывалі дакумэнтальнай творчасьці ў Ля-Рашэль, Францыя (за фільм ”Галерэя Ады” ).