_Праекты

_папярэдні
Віктар Аслюк - "Алмаз”, 30 хв. (2013)

У сталінскія і постсталінскія часы зь Беларусі (тады яшчэ БССР) перасялілі мноства людзей. З аднаго боку, сем’і “ворагаў народу” трэба было трымаць як надалей. Зь іншага, дзікія абшары СССР трэба было асвойваць. Такім чынам, сям’ю маленькага беларуса Аляксея Клюні перасялілі на выспу пасярод Ладажскага возера ў Карэліі. Сёньня, праз дзесяцігоддзі, ужо стары Аляксей Клюня застаўся на востраве сам. Адзінокі беларус на расейскай бязьлюднай выспе, на руінах некалі актыўнага жыцьця стварыў сабе мініятуру Рэспублікі Беларусь, у якой ёй адзіны грамадзянін. У сваёй хаце павесіў над ложкам беларускі сьцяг і цяпер сядзіць пад ім. Да люстра прыклеіў партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Аляксей Клюня часта размаўляе сам з сабою або са сваім адзіным сябрам – канём Алмазам. Яны ужо шмат гадоў разам, і Аляксей хоча памерці першы, каб на могілкі яго труну вёз Алмаз.

Рэжысэр: Віктар Аслюк

Здымкі: Іван Ганчарук, Анатоль Казазаеў

Мантаж: Віктар Аслюк

Прадусарка: Іяланта Кільян



Удзел у фэстывалях і ўзнагароды:


-
Drama International Short Film Festival, Drama, Грэцыя (верасень, 2013)

-17. Міжнародны фэстываль дакумэнтальных фільмаў
OFF CINEMA ў Познані, Польшча (лістапад 2014) – першая ўзнагарода „ЗАЛАТЫ ЗАМАК”, а таксама ўзнагарода Фабрыкі аповесьці за найлепшую кінааповесьць Віктару Аслюку за фільм “Алмаз”. “За прастату і прыгажосьць апавяданьня праз вобраз, гук і цішыню”, (лістапад, 2013)

- “
Cinema Vérité" Iran International Documentary Film Festival, Тэгеран, Іран (лістапад 2013)

-
VIII Фэстываль філязофскага фільма ў Кракаве, Польшча (сьнежань 2013)

-
MEDIAWAVE International Film and Music Gathering у Венгрыі, інтэрнэт-сэкцыя фэстывалю


-
The ON THE ROADўзнагарода за найлепшы фільм, Гатэрынг, Вугоршчына (красавік, 2014)

- 12
e Festival international Zeichen der Nacht (Signes de Nuit), Бэрлін – Парыж, першая ўзнагарода (жнівень 2014)

- 7
th of the Faito doc festival, Monte Faito, Італія (жнівень 2014)

- 23.
dokumentARTEuropean Festival for Documentaries, Нойбрандэнбург, Нямеччына, (кастрычнік 2014)

-
DOC EN COURTS, Ліён, Францыя (сьнежань 2014)

-
MiradasDoc International Documentary Film Festival, Канарскія выспы, Гішпанія (лістапад 2014) – першая ўзнагарода - the BEST SHORT INTERNATIONAL DOCUMENTARY.

- International Competition of the 21st Internationale Kurzfilmwoche, Рэгенсбург, Нямеччына (сакавік 2015).

 

Strona wymaga dodatku FlashPlayer - zainstaluj go.

Віктар Аслюк – рэжысэр і сцэнарыст. Выпускнік Беларускага Дзяржаўнага ўнівэрсытэту і Беларускай акадэміі мастацтва. З 1995 году працуе ў студыі “Беларусьфільм”. З 2003 году сябар Эўрапейскай кінаакадэміі. Рэжысэр больш чым 40 дакумэнтальных фільмаў, сярод іх - "Востраў Беларусь" (2009, 2010), "Марыя" (2007), "Кола" (2003), "Мы жывем на краі" (2002). Ягоныя фільмы былі прэзэнтаваныя ў тым ліку на кінафэстывалях: ,,Alter-native, Тургу-Мурэс, Румынія, Нацыянальны кінафэстываль, Берасьце (2001), 27 Міжнародны фэстываль тэлефільмаў, Плоўдыў, Баўгарыя (2001), Міжнародны кінафэстываль ,,Весть для людей”, Расея, Эўрапейскі фэстываль PRIX – EUROPA, Бэрлін; 7. Міжнародны фэстываль дакумэнтальных фільмаў, Тэгеран, Іран, 13. Адкрыты Фэстываль дакумэнтальнага кіно, Екацярынбург, Расея, XIV Міжнародны кінафэстываль Alpe Adrea, Трыест, Італія, Міжн. кінафэстываль Vila do Conde, Партугалія, Міжн. фэстываль кароткамэтражных і дакумэнтальных фільмаў “Драма”, Грэцыя, Міжн. кінафэстываль Dokumentart, Нойбрандэнбург, Нямеччына, Міжн. кінафэстываль, Пярну, Эстонія, Белградскі фэстываль кароткамэтражных і дакумэнтальных фільмаў, Сэрбія (2002), Міжн. кінафэстываль “Залаты рыцар”, Масква, 14. Адкрыты фэстываль дакумэнтальных фільмаў, Екацярынбург, Расея, Міжн. кінафэстываль анімаваных і дакумэнтальных фільмаў, Ляйпцыг, Міжн.фэстываль кароткамэтражных фільмаў, Тампарэ, Фінляндыя, Міжнародны кінафэстываль CINEMA DU REEL, Парыж, Міжн.кінафэстываль  “Чорны і белы”, Порта, Партугалія, Міжн. кінафэстываль Huesco, Гішпанія, Міжн. кінафэстываль Maremetraggio, 2004, Трыест, Міжн. фэстываль дакумэнтальных і кароткамэтражных фільмаў “Драма”.

Атрымаў узнагароды на міжнародных фэстывалях: за фільм “Мы  жывем на краі” - узнагароду за найлепшы кароткамэтражны дакумэнтальны фільм на Міжнародным кінафэстывалі “Весть для людей”, Санкт-Пецярбург; Бэрлінскую ўзнагароду Prix – Europa за найлепшы тэлевізійны дакумэнтальны фільм  на Эўрапейскім фэстывалі "PRIX – EUROPA", Бэрлін 2002; узнагароду за найлепшы дакумэнтальны фільм на 7. Міжн. кінафэстывалі дакумэнтальных фільмаў, Тэгеран, Іран; намінацыі да расейскай нацыянальнай узнагароды “Лавровый лист”, Масква; узнагароду  Grand-Prix Manoel de Oliveira за найлепшы фільм на Міжн. кінафэстывалі  Vila do Conde, Партугалія, 2003; намінацыю да ўзнагароды Эўрапейскай кінаакадэміі, найлепшы кароткамэтражны фільм, 2003 (Felix); Гран-пры за найлепшы дакумэнтальны фільм, Міжнародны кінафэстываль дакумэнтальных і кароткамэтражных фільмаў Drama, Грэцыя, 2003; узнагарода за найлепшы кароткамэтражны фільм на кінафэстывалі CINEMA DU REEL, Парыж, Францыя; за фільм "Робінсы з Матсінсаары" атрымаў міжнародную ўзнагароду SCAM, "Cinema du Reel", Парыж, Францыя, 2009. Зьяўляецца сябрам Беларускага Саюзу кінематаграфістаў.