_Праекты

_папярэдні
Вольга Дашук - – “Станіслаў Шушкевіч. Першая асоба” 15 хв. (у працэсе)

Станіслаў Шушкевіч увайшоў у гісторыю, як адзін з тых, хто разбурыў Савецкі Саюз. Узімку 1991 ён паставіў свой подпіс пад дакументам, у адпаведнасці з якім Савецкі Саюз перастаў існаваць. Яшчэ ў 90-я, на піку сваёй кар’еры, перажыў крах. Ён быў змешчаны з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета. Адной з падстаў, праз якую Шушкевіч страціў свой афіцыйны пост, сталася скрынка цвікоў.

Вольга Дашук – рэжысэрка дакумэнтальных фільмаў, выпускніца Беларускай Акадэміі мастацтваў, тэатральнага аддзяленьня, па спэцыяльнасьці рэжысура.   У 1995-2011 працавала на кінастудыі ”Беларусьфільм” рэжысэркай. У 1999-2006 была выкладчыцай Беларускага калегіюму, вяла заняткі па гісторыі амэрыканскіх СМІ, а таксама гісторыі і тэорыі фільму. Працавала журналісткай у газэце "Народная воля", "Імя" і брытанскім штомесячніку "Dazed and confused", а таксама кінакрытыкам часопіса “Мастацтва”. Сярод яе твораў – “Леанід Левін. Каханьне і вайна”, “11 манэт”,    альбо “3 км да неба”. Яе фільмы былі прадстаўленыя на многіх міжнародных фэстывалях:  на Міжнародным кінафэстывалі  ў Ротэрдаме, на Міжнародным кінафэстывалі ў Тэсалёніках, Міжнародным кінафэстывалі ў Кішынёве, Міжнародным кінафэстывалі ў Саратаве і ў Польскай акадэміі дакумэнту ў Кіеве. Зьяўляецца сябрам Беларускай Асацыяцыі журналістаў.