Віктар Аслюк - "Алмаз", 30 хв. (2013)

У сталінскія і постсталінскія часы зь Беларусі (тады яшчэ БССР) перасялілі мноства людзей. З аднаго боку, сем’і “ворагаў народу” трэба было трымаць як надалей. Зь іншага, дзікія абшары СССР трэба было асвойваць. Такім чынам, сям’ю маленькага беларуса Аляксея Клюні перасялілі на выспу пасярод Ладажскага возера ў Карэліі. Сёньня, праз дзесяцігоддзі, ужо стары Аляксей Клюня застаўся на востраве сам. Адзінокі беларус на расейскай бязьлюднай выспе, на руінах некалі актыўнага жыцьця стварыў сабе мініятуру Рэспублікі Беларусь, у якой ёй адзіны грамадзянін. У сваёй хаце павесіў над ложкам беларускі сьцяг і цяпер сядзіць пад ім. Да люстра прыклеіў партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Аляксей Клюня часта размаўляе сам з сабою або са сваім адзіным сябрам – канём Алмазам. Яны ужо шмат гадоў разам, і Аляксей хоча памерці першы, каб на могілкі яго труну вёз Алмаз.

Рэжысэр: Віктар Аслюк
Здымкі: Іван Ганчарук, Анатоль Казазаеў
Мантаж: Віктар Аслюк 
Прадусарка: Іяланта Кільян

Удзел у фэстывалях і ўзнагароды:

-Drama International Short Film Festival, Drama, Грэцыя (верасень, 2013)

-17. Міжнародны фэстываль дакумэнтальных фільмаў OFF CINEMA ў Познані, Польшча (лістапад 2014) – першая ўзнагарода „ЗАЛАТЫ ЗАМАК”, а таксама ўзнагарода Фабрыкі аповесьці за найлепшую кінааповесьць Віктару Аслюку за фільм “Алмаз”. “За прастату і прыгажосьць апавяданьня праз вобраз, гук і цішыню”, (лістапад, 2013)

- “Cinema Vérité" Iran International Documentary Film Festival, Тэгеран, Іран (лістапад 2013)

- VIII Фэстываль філязофскага фільма ў Кракаве, Польшча (сьнежань 2013)

- MEDIAWAVE International Film and Music Gathering у Венгрыі, інтэрнэт-сэкцыя фэстывалю

- The ON THE ROADўзнагарода за найлепшы фільм, Гатэрынг, Вугоршчына (красавік, 2014)

- 12e Festival international Zeichen der Nacht (Signes de Nuit), Бэрлін – Парыж, першая ўзнагарода (жнівень 2014)

- 7th of the Faito doc festival, Monte Faito, Італія (жнівень 2014)

- 23. dokumentARTEuropean Festival for Documentaries, Нойбрандэнбург, Нямеччына, (кастрычнік 2014)

- DOC EN COURTS, Ліён, Францыя (сьнежань 2014)

- MiradasDoc International Documentary Film Festival, Канарскія выспы, Гішпанія (лістапад 2014) – першая ўзнагарода - the BEST SHORT INTERNATIONAL DOCUMENTARY.

- International Competition of the 21st Internationale Kurzfilmwoche, Рэгенсбург, Нямеччына (сакавік 2015).