_15 хвілін: Беларусь!


„15 хвілін: Беларусь!” можа быць спосабам адліку часу ў кіно: праз 15 хвілін Беларусь, 15 хвілін жыцця або мараў, акадэмічная чвэрць гадзіны для тых, хто любіць спазьняцца... Інакш кажучы: ад 5 да 15 хвілін кінасвабоды, вольнага подыху, адсутнасьці самацэнзуры, назіраньня і ўжываньня ўласнай фантазіі, гумару, гратэску і абсурду. Злоўленыя ў кадр хвіліны, зарэгістраваныя чалавечыя гісторыі і здарэньні ў некалькіх кароткіх фільмах акрэсьляць беларускае „tableaux”. Беларусь, убачаная дакумэнталістамі і кіэематографамі, разнастайнасьць тэмаў і рэалізацый дадуць новы вобраз гэтай краіны ў 2011 i 2012 годзе.
Jolanta Kilian

...больш

_Сэмінары


Сэмінары па кароткамэтражнай дакумэнталістыцы
21 – 24.10.2011, Замак Іянітаў, Лагаў

„Я рады, што цэлыя чатыры дні буду мець магчымасць абменьвацца досьведам і думкамі зь беларускімі калегамі, кінаідэі якіх заслугоўваюць падтрымкі і рэалізацыі. Доўгія гады мы працуем над тым, каб стварыць з дапамогай камэры вобраз нашай часткі Эўропы, дзе яшчэ ня скончылася барацьба і ня ўсё так, як мы хацелі б. Мне зусім не замінае тое, што гэты вобраз часамі больш складаны для сучаснага сьвету мэдыйнага хаосу. Пакуль ёсьць гледачы, якія хочуць глядзець нашыя фільмы, працаваць варта”. Кшыштаф Капчыньскі, Eureka Media

...больш