_Праект "15 хвілін..."


"15 хвілін: Беларусь!" – гэта своеасаблівы кінаадлік часу або адлегласьці да мэты: праз 15 хвілін Беларусь, 15 хвілін з жыцьця і мары, акадэмічная чвэрць гадзіны для тых, хто прывык спазьняцца... Інакш кажучы, гэта 5-15 хвілін кінасвабоды, вольнага подыху без самацэнзуры. Гэта пошукі тэмы, гісторыі, героя ці зьявы, якія трэба апісаць, зафіксаваць. Дакумэнтальны фільм, які назірае, стварае або нават шукае новыя кінаформы. Заўсёды – пра важныя і сьмешныя рэчы. Моманты, злоўленыя ў кадры – гэта эскізы да вобраза Беларусі, які паўстае пры ўдзеле польскіх кінадакумэнталістаў – ад 2011 г. да сёньняшняга дня.
Іяланта Кільян

...больш

Майстроўня Кінадакумэнталістыкi


У рамках праекту:

„Клясыка і авангард: польская кінадакумэнталістыка”

МЕСЦА: Kaptaruny Art Village
ТЭРМІН: 24.08.2019 – 28.08.2019

IV Кінамайстроўня арганізаваная для беларускіх кінасупольнасьцяў
Асацыяцыяй маладых творцаў “Да тэатру”/ Stowarzyszenie Młodych Twórców - „Ku Teatrowi” - Poznań (Polska).

З 2011 года Асацыяцыя маладых творцаў “Да тэатру”/Stowarzyszenie Młodych Twórców - „Ku Teatrowi” (Познань, Польшча) арганізуе Кінамайстроўню для беларускіх кінасупольнасьцяў.



...больш